Пра смерць 34-гадовага творцы паведамілі ў сацсетках яго сябры.
Няшчасце здарылася 2 чэрвеня. Як адзначае «Наша Ніва», прычынай самагубства Максіма Бельскага сталі праблемы са здароўем і побытавая неўладкаванасць.
Максім Бельскі, вядомы пад нікам Makslonglive, працаваў аператарам расійскага коміка Данііла Папярэчнага. Таксама ён даваў майстар-класы, пісаў сцэнары і здымаў, рэжысіраваў відэа і кліпы.
Музыка і аўтар відэакантэнту прымаў удзел у падзеях жніўня 2020 года ў Мінску. Яго здымкі з пратэстаў збіралі дзясяткі тысяч лайкаў. Ён быў аўтарам дакументальнага фільма «Жыве Беларусь» на 80 тысяч праглядаў, у якім зняўся сам.
Пасля хлопец з’ехаў з Беларусі. Жыў у Пецярбургу, у Тбілісі, у Вільні.
Апошнія гады творца рабіў стыльныя відэа пра тое, як справіцца са сваім жыццём, як знайсці гармонію і волю жыць у няўстолівым свеце. Яго відэа былі свежыя, візуальна насычаныя, гранічна шчырыя.
Як пісаў Максім у сваёй візітоўцы, «мая задача навучыць вас выражаць унутранае з дапамогай камеры і іншых падручных сродкаў». У дачыненні да прац Максіма так і можна сказаць, што ён распавядаў пра сваё ўнутранае. І заўважна, што ў сваіх відэа ён вёў дыялог як з жыццём, так і са смерцю.
У адным з апошніх пастоў Максім пакінуў літаральна свой запавет:
«Не сдавайся, чувак, как бы тяжело тебе ни было. пожалуйста, просто продолжай быть. тебя любит больше людей, чем тебе кажется. ты влияешь на мир всей своей сутью и видишь прекрасное даже там, где его нет. просто будь. собой».

У Інстаграме творцы сябры пакідаюць свае спачуванні блізкім Максіма і з цяжкасцю вераць у тое, што адбылося.
«Я знала Макса только через его творчество, и он был невероятно талантливым. Очень больно и грустно внутри. Мне так жаль его. Я даже не представляю, какую боль внутри он испытывал… Соболезнования всем родным и близким. Макс, ты был одной из самых ярких звёзд на этом небе. Я буду бережно хранить воспоминания о тебе в своём сердце. любовь».
«Ты был моим вдохновением и самой яркой звездой. Любовь».
«Ты выкладывал посты, было видно что тебе очень тяжело, но не думал, что настолько».
«Помню, когда был на обучение у тебя в году 23-м, как же было круто. Жаль, конечно у меня телега та слетела, где мы все все ещё сидели, и у нас ещё была группа «Без Макса», но я думаю, что там все сейчас написали, что любят тебя. мы так смеялись, когда у нас один человек заснул на уроке (кто из той группы, поймет).
Макс, с*ка, но почему???!?!?! Как же так… ты так много дал нам всем. Я тебя смотреть начал еще до того, как узнал, что ты оператор Дани. Мне так нравился твой позитивный контент… и вот сейчас я готовил мясо и спалил его, потому что не могу понять как так то… Макс… Любовь».
«Макс, спасибо что вдохновлял и вдохновляешь меня! Как жаль что твоя longlife оказалась не long, но она точна была яркая! Ты зажигал других сам того не осознавая! Покойся с миром».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
для творцы памерці — адзіны гарантаваны спосаб прыцягнуць ўвагу медыя.
Праўда — тут альбо ўзнагароды, альбо нікралогі.