У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота

Культура
Прэзентацыя праекта ў дворыку па вуліцы Піліма. Фота: Reform.news.

«Я — светлая папера ў цені і зараз Бог будзе на мне пісаць» — гэта радок з верша Мойшэ Кульбака, габрэйскага паэта, які нарадзіўся ў Смаргоні, жыў у Вільні і Мінску, але быў рэпрэсаваны ў Ноч расстраляных паэтаў у 1937-м. А 13 чэрвеня 2025 года на фестывалі «Ноч культуры» ў Вільні Света Бень праспявала гэтыя радкі, пакладзеныя на музыку гурта WTBSK, пераасэнсаваўшы спадчыну творцы.

У гэты вечар адбылася прэзентацыя альбома Yiddish Veršes, у межах якога беларускія музыкі ажывілі пласт беларуска-габрэйскай гісторыі. Сем песень, створаных сучаснымі артыстамі на вершы габрэйскіх паэтаў ХХ стагоддзя, які пісалі на ідыш, былі прадстаўлены публіцы.

Распавялі пра праект, ініцыяваны Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з музычным лэйблам Radio Plato, яго куратары Мая Кацнельсон і Аляксандр Карнейчук.

У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Выступаюць Мая Кацнельсон і Аляксандр Карнейчук. Фота: Reform.news.

Спачатку вядоўцы прадставілі ўсе сем кампазіцый альбому: аўтараў вершаў і аўтараў музыкі на іх.

Так, соўл-спявачка KOOB выбрала верш Лейба Найдуса «Я сэрцам сонца п’ю нектар» і разам з лонданскім прадзюсарам Thomas Varrall прапанавалі яго прачытанне ў кампазіцыі «Lejb Najdus».

Рэпер Лайтовы не застаўся абыякавым да верша Мойшэ Кульбака «Немата».

«Не жыві ў паняверцы…» — верш Ізі Харыка, які пераасэнсавала спявачка Palina.

Anastasia Rydlevskayа адгукнулася на вершаваны твор Абрама Рэйзэна «Выйце, выйце, шалёныя вятры» — песня «Howl».

Гурт Syndrom Samazvanca зачапіў верш Ізі Харыка «Мокры, згублены вецер…» — у выніку з’явілася арт-рок-кампазіцыя «Viecier».

Tok Rukoo пераасэнсавалі «Sérénade Mélancolique» — верш Лейба Найдуса.

І вышэйзгаданы WTBSK прапанаваў нечаканую трактоўку твору Мойшэ Кульбака — «Песня бедняка (3)».

Куратарка праекта Мая Кацнельсон адзначыла, што экспертную падтрымку Yiddish Veršes аказвалі літаратуразнаўца, прафесар славістыкі і юдаікі Міхаіл Круцікаў і лінгвіст Сяргей Шупа.

Пасля таго як мы з дапамогай экспертаў сабралі складанку паэтаў і вершаў, артыстам была пададзена поўная воля творчасці, — удакладніла яна. — Яны абіралі, вывучалі, перажывалі, пераасэнсоўвалі — і па-сапраўднаму дзяліліся тым, як у нейкі момант тэкст рабіўся «іх». Усё, што атрымалася, — не стылізацыя і не рэканструкцыя, а натуральны, арганічны працяг спадчыны, якая дала новыя парасткі.

Пасля прэзенатацыі альбому адбыліся live-выступленні трох удзельнікаў праекта.

У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Распачалі «жывой» канцэрт гурт Tok Rukoo. Фота: Reform.news.
У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Фота: Reform.news.

Tok Rukoo «запалілі» вечар рытмічным рокам, а таксама прадставілі тую самую «Sérénade Mélancolique».

У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Фота: Reform.news.

Syndrom Samazvanca прадэманстраваў выдатную музычную форму, выканаўшы свае песні, а таксама «Вецер» на верш Мойшэ Кульбака. У кампазіцыі, сапраўды, было шмат Менску.

У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Syndrom Samazvanca. Фота: Reform.news.

І гурт WTBSK проста агаломшыў сваёй творчасцю — жывое выкананне іх музыкі значна пераўзыходзіць па энергетыцы і напалу запісы. Завяршылі выступленне Света Бень і Сяргей Навіцкі акурат выкананнем «Heler Papir / Светлай паперы» — песняй, якая дорыць надзею, няглядзечы на цяжкія часы.

Вечер не прайшоў без вясёлых танцаў, але таксама і не без уважлівага слухання.

У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Праект WTBSK — Сяргей Навіцкі і Света Бень. Фота: Reform.news.
У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Фота: Reform.news.
У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Фота: Reform.news.
У Вільні прайшла прэзентацыя альбома Yiddish Veršes — праекта, у межах якога беларускія музыкі стварылі музыку на вершы габрэйскіх паэтаў — фота
Фота: Reform.news.

Дазнацца больш пра праект і паслухаць альбом Yiddish Veršes можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Слухач

    Альбом сапраўды класны атрымаўся. Дзякуй усім датычным і reform за асвятленне культурных праектаў!

    Ответить

Последние новости

OSZAR »