Культавыя «Падарожжы Дылетанта» вярнуліся на YouTube

Культура

Улюбёнае беларускае шоу ўжо не аднаго пакалення беларусаў «Падарожжы Дылетанта» абвясціла аб вяртанні. Юрась Жыгамонт зноў выправіўся ў вандроўку па гасцінцах Беларусі!

Новы выпуск праекта прысвечаны Гервятам. З экранаў зноў гучыць фірменнае вітанне вядоўцы:

«Шаноўнаму панству, дзень добры!

Мы зноў у падарожжы. А хто ў падарожжы бывае, той разум набывае.

Гэта, шаноўнае панства, мястэчка Гервяты, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Раней Вялікае Княства Літоўскае, а цяпер – Рэспубліка Беларусь».

Юрась Жыгамонт у саламяным капелюшы ў белым, летнім убранні распавядае пра гісторыю мястэчка на фоне неверагодных краявідаў.

Каманда адзначае, што выпускі будуць з’яўляцца штотыдзень.

Вяртанне ўлюбёнага праекта гледачы сустрэлі з захапленнем:

«Дзякуй вялікі, спадар Жыгамонт! Вельмі прыемна было ўбачыць Вас!»

«…як я сумую па гэтым найважнейшым, найлепшым праекце…Як вы жывеце сёння, паважаны аўтар? Здароўя!»

«Пан Юры! Гэта неперадаваемая радасць бачыць НОВЫ выпуск падарожжаў. Я, шчыра кажучы, ўжо і не спадзяваўся… Для мяне вы беларускі супергерой, сьвет у начы, маяк сярод бушуючага мора! У гэтыя часы вы патрэбны як ніколі! Калі сум па Радзіме становіцца нясцерпным, толькі вашыя падарожжы могуць залячыць маё сэрца і душу! Тысяча падабаек вам ад мяне! Вы сапраўдны сын нашае любімае Радзімы!»

Праект быў на паўзе некалькі гадоў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




OSZAR »