Андрэй Грынько. Фота: holybelawood
Рэжысёру Андрэю Грынько было 36 гадоў. 11 чэрвеня ён памёр у бальніцы. Прычыны смерці пакуль невядомыя: яму раптоўна стала блага, паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Андрэй Грынько – аўтар трох стужак: кароткаметражнай «У чоўне», хорару «Вупыры» (сумесна з Максам Сірым) і меладрамы «Гэта я, Мінск» (сумесна з Дзмітрыем Дзядком). Апошні фільм быў зняты на «Беларусьфільме» ў 2019-м, але не быў паказаны з прычыны цэнзуры.
Менавіта Грынько спрычыніўся да знакамітага промароліка «Беларусь — краіна для жыцця», якую пазней выкарыстаў як палітычны лозунг палітык Сяргей Ціханоўскі.
Развітанне з рэжысёрам Андрэем Грынько адбудзецца заўтра, 13 чэрвеня, у 12.00 у Мінску на Сямашкі, 8.
Пахаванне пройдзе на Паўночных могілках.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram